Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2019

Беларусь і Кітай абмеркавалі падрыхтоўку двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў красавіку

Беларусь і Кітай абмеркавалі падрыхтоўку двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў красавіку
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмеркавалі падрыхтоўку двухбаковай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў красавіку бягучага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве ў Пекіне.

Гэтыя пытанні разглядаліся ў рамках візіту ў Кітай намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыні беларускай часткі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Мікалая Снапкова і праведзеных перагавораў з сустаршынёй гэтага камітэта, членам Палітбюро ЦК КПК, членам сакратарыята ЦК КПК, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Га Шэнкунем. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел кіраўнік беларускай дыпмісіі ў КНР Кірыл Руды.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў другім форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс, адзін шлях", запланаваным у красавіку ў Пекіне, і правядзення перагавораў беларускага лідара з Сі Цзіньпінам. Размова ішла таксама аб рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе трэцяга пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ў лістападзе 2018 года.

Акрамя таго, адбылася сустрэча намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і беларускага пасла з міністрам камерцыі КНР Чжун Шанем. На ёй абмеркаваны пытанні павелічэння аб'ёмаў і пашырэння наменклатуры экспарту беларускай прадукцыі ў Кітай, новага этапу развіцця і падтрымкі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", падрыхтоўкі міжнароднага форуму ў гэтым парку ў ліпені, а таксама іншыя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Абодва бакі адзначылі дасягнуты па выніках 2018 года гістарычны максімум ва ўзаемным тавараабароце Беларусі і Кітая.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі