14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько 13 студзеня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Кітая Лэ Юйчэнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыю кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях у 2021 годзе", - гаворыцца ў паведамленні.
На перагаворах было пацверджана адзінства пазіцый Беларусі і КНР па актуальных міжнародных праблемах і апошніх сусветных падзеях.
Акрамя таго, бакі вызначылі стратэгічныя напрамкі развіцця беларуска-кітайскіх адносін.