9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 9 чэрвеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
"Намеснік міністра і пасол абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Кітая ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Яны падкрэслілі супадзенне падыходаў дзвюх краін па шырокім спектры праблемных пытанняў міжнароднага парадку дня і пацвердзілі стратэгічную ўзаемную падтрымку адзін аднаго ў ААН", - гаворыцца ў паведамленні.
Субяседнікі віталі цеснае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая па тэматыцы правоў чалавека ў шматбаковым і двухбаковым фарматах на аснове прынцыпаў неўмяшання ва ўнутраныя справы і прызнання права кожнай дзяржавы на самастойны шлях прагрэсіўнага развіцця.