17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Субяседнікі адзначылі высокі ўзровень узаемнай падтрымкі Беларусі і Кітая на міжнародных пляцоўках", - гаворыцца ў паведамленні.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.