Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Сак 2023

Беларусь і Казахстан разгледзелі ўзаемадзеянне ў вядучых міжнародных арганізацыях

Беларусь і Казахстан разгледзелі ўзаемадзеянне ў вядучых міжнародных арганізацыях
Фота з архiва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін 20 сакавіка сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Казахстана Кайратам Умаравым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве нашай краіны ў Казахстане.

Беларускі дыпламат павіншаваў Кайрата Умарава з паспяховым правядзеннем у Казахстане пазачарговых выбараў дэпутатаў мажыліса парламента і масліхатаў, а таксама з надыходам свята вясенняга абнаўлення - Наўрыз.

Бакі абмяняліся думкамі адносна актуальных аспектаў бягучай сітуацыі ў свеце, разгледзелі пытанні далейшага развіцця ўзаемадзеяння, уключаючы супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках вядучых міжнародных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі