Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2018

Беларусь і Калумбія падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках па службовых і дыппашпартах

Беларусь і Калумбія падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках па службовых і дыппашпартах

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Калумбія заключылі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Дакумент падпісаны ў час рабочага візіту намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шэстакова ў Калумбію.

Беларускі дыпламат таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці. На іх абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў галіне сельскагаспадарчага развіцця Калумбіі, паставак прадуктаў нафтахіміі, сумеснай вытворчасці тытунёвых вырабаў, выкарыстання беларускага вопыту і патэнцыялу ў сферы інфармацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адпаведных беларуска-калумбійскіх праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі