Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2015

Беларусь і Грузія плануюць актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне падаткаабкладання і мытнай сферы

2 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія плануюць актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне падаткаабкладання, мытнай сферы, а таксама па шэрагу іншых напрамкаў. Аб гэтым, у прыватнасці, ішла размова сёння ў час пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сённяшняга пасяджэння камісіі яе ўдзельнікі пастараліся намеціць канкрэтныя напрамкі па нарошчванні двухбаковага тавараабароту, абазначыць магчымыя буйныя кантракты і міжнародныя дагаворы, якія могуць быць падпісаны ўжо ў бліжэйшыя месяцы.

Бакі дамовіліся падрыхтаваць да падпісання пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал. Таксама ў час візіту плануецца падпісаць міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, супрацоўніцтве ў галіне турызму, аховы інтэлектуальнай уласнасці, супрацоўніцтве ў сферы стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці. Плануецца таксама, што пагадненні аб супрацоўніцтве падпішуць міністэрствы адукацыі дзвюх краін, Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Міністэрства працы, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння Грузіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі