Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Жнв 2018

Беларусь і Германія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў парламенцкім і эканамічным вымярэнні

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў парламенцкім і эканамічным вымярэнні. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з дэлегацыяй Парламенцкага форуму па сувязях з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы федэральнай зямлі Саксонія (ФРГ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У склад дэлегацыі, якую ўзначаліў дзяржаўны міністр юстыцыі Саксоніі, старшыня Парламенцкага форуму Себасцьян Гемкаў, увайшлі больш за 10 дэпутатаў ландтага (зямельнага парламента) Саксоніі, прадстаўнікі дзелавых колаў і сферы адукацыі. У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар.

Абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва, уключаючы парламенцкае і эканамічнае вымярэнні, пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Саксоніяй. Разгледжаны таксама асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі, актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня.

Праграма візіту саксонскай дэлегацыі прадугледжвае шэраг сустрэч, наведванне Гродна і Нясвіжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі