3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 3 кастрычніка на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дэлегацыяй германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага на чале з яе старшынёй Оліверам Качмарэкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-германскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, а таксама актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.