19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 красавіка пройдуць беларуска-эстонскія кансультацыі паміж МЗС па гандлёва-эканамічных пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі бок на кансультацыях узначаліць першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, эстонскі - віцэ-канцлер па пытаннях знешняй эканомікі і партнёрскіх сувязей МЗС Эстоніі Вяйна Рэйнарт.
Па выніках кансультацый будзе падпісана пагадненне паміж краінамі аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін.