Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Крс 2016

Беларусь і Эстонія падпісалі пагадненне аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эстонія падпісалі пагадненне аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін. Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і віцэ-канцлер па пытаннях знешняй эканомікі і партнёрскіх сувязей МЗС Эстоніі Вяйна Рэйнарт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Міхневіч адзначыў факт актывізацыі беларуска-эстонскіх кантактаў, у тым ліку па лініі бізнесу. Гэта ў сваю чаргу стварае добрыя перспектывы для павелічэння колькасці дзелавых паездак, развіцця турызму. "Мы хацелі б бачыць больш эстонскіх сяброў у нас у краіне", - сказаў ён.

Першы намеснік міністра асабліва звярнуў увагу на той факт, што цяперашні ўзровень тавараабароту паміж Беларуссю і Эстоніяй, які складае каля $100 млн, не адпавядае патэнцыялу двухбаковых адносін.

У сваю чаргу Вяйна Рэйнарт падкрэсліў, што падпісанае пагадненне значна аблегчыць кантакты паміж грамадзянамі дзвюх краін. "Мы выступаем за збліжэнне людзей, бізнес-супольнасці. Настаў час аднавіць адносіны паміж Беларуссю і ЕС. Урады могуць садзейнічаць развіццю бізнесу, ствараць для яго новыя ўмовы", - сказаў віцэ-канцлер.

Як паведамлялася, 20 красавіка ў Мінску таксама адбыліся беларуска-эстонскія кансультацыі паміж МЗС па гандлёва-эканамічных пытаннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі