20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Еўрасаюз праводзяць сёння ў Мінску чарговы раўнд перагавораў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Беларускую дэлегацыю на сустрэчы, дзе абмяркоўваецца пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, узначальвае начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка. Дэлегацыю на перагаворах па пагадненні аб рэадмісіі ўзначальвае начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.