23 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і ЕС правядуць першы раўнд дыялогу па правах чалавека 28 ліпеня ў Бруселі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч, дэлегацыю ЕС - начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіа Ганзата.
Як адзначыў Дзмітрый Мірончык, у час дыялогу бакі абмяркуюць стан і перспектывы ўзаемадзеяння па праваабарончай тэматыцы. У парадак дня ўваходзяць таксама пытанні як двухбаковага, так і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека.