Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2015

Беларусь і Еўрасаюз могуць парафіраваць пагадненне па візах у маі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не выключана, што на саміце "Усходняга партнёрства" (УП), які плануецца ў Рызе ў маі, можа быць парафіравана пагадненне паміж Беларуссю і ЕС аб аблягчэнні візавага рэжыму. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік пры ЕС Андрэй Еўдачэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Калі ўсё добра складзецца, я не бачу нейкіх сур'ёзных рознагалоссяў, якія калі не дазволяць падпісаць пагадненне аб візавай лібералізацыі ў маі 2015 года ў Рызе, то, прынамсі, дадуць магчымасць парафіраваць тэкст гэтага пагаднення", - сказаў пасол.

Як паведамлялася, раней ЕС і Беларусь правялі ўжо некалькі раўндаў кансультацый па гэтым пытанні. Каменціруючы для БЕЛТА гэты перагаворны працэс раней, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора не выключыла, што ў выніку шэнгенскія візы для беларускіх грамадзян могуць стаць больш таннымі. "Спрашчэнне візавага рэжыму можа ўключаць у сябе патанненне "шэнгена", зменяцца патрабаванні да пакетаў дакументаў, стане больш катэгорый грамадзян, якія будуць вызвалены ад візавых пошлін. Акрамя таго, магчыма павелічэнне тэрміну дзеяння віз людзям з добрай візавай гісторыяй", - сказала Майра Мора.

Кіраўнік прадстаўніцтва адзначыла, што кожны этап перагавораў прыводзіць да канкрэтных вынікаў, але агучваць пазіцыі бакоў і прынятыя дамоўленасці пакуль яшчэ нельга. "Пасля кожнага раўнда становіцца ўсё менш пытанняў. Ёсць пэўныя праблемы, напрыклад, звязаныя з асаблівасцямі заканадаўства ў кожнага боку, але яны паступова вырашаюцца. Вынікі перагавораў да прыняцця нейкага пагаднення агучваць нельга. Гэта сусветная практыка", - растлумачыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі