Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Лют 2015

Беларусь і Эквадор правядуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў

5 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Эквадора адбудуцца 11-12 лютага ў Кіта ў рамках другога пасяджэння беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок на кансультацыях прадставіць намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, эквадорскі - намеснік міністра замежных спраў Леанарда Арысага.

Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, у час мерапрыемства адбудзецца абмен думкамі адносна пазіцый абедзвюх краін па шырокім коле пытанняў, уключаючы супрацоўніцтва з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі, рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Бакі абмяркуюць напрамкі развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-эквадорскіх адносін, перавагі супрацоўніцтва з Беларуссю як членам Еўразійскага эканамічнага саюза і перспектывы ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі