20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў і міграцыі Эквадора Гіём Лонг на сустрэчы ў Нью-Ёрку згадзіліся з важнасцю арганізацыі кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях для надання новага імпульсу адносінам паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Уладзімір Макей і Гіём Лонг у час перагавораў таксама абмеркавалі шляхі пераадолення спаду ў двухбаковым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Эквадорскі дыпламат праінфармаваў калегу аб развіцці сітуацыі ў краіне і рэгіёне, асабліва падкрэсліўшы значнасць Беларусі для Эквадора як надзейнага гандлёва-эканамічнага партнёра.