16 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась 16 студзеня сустрэўся з міністрам-каардынатарам па пытаннях бяспекі Рэспублікі Эквадор Сесарам Навасам Вера. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі і кампетэнтных органаў Эквадора.
Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.