18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва Рагі Этрэбі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах развіцця БРІКС, абмеркавалі магчымасці пашырэння беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў рамках удзелу ў ініцыятывах па лініі аб'яднання.
"Бакі адзначылі падабенства пазіцый Беларусі і Егіпта адносна ролі гэтай арганізацыі ва ўмацаванні шматпалярнага светаўладкавання, пабудовы новай эканамічнай сістэмы", - адзначылі ў МЗС.