23 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.
Беларусь і Эфіопія маюць намер пашырыць узаемадзеянне ў сферы адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 23 кастрычніка на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў Расійскай Федэрацыі і Беларусі (па сумяшчальніцтве)
Грумам Абаем Тэшомэ. Субяседнікі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ў рэгіёне Усходняй Афрыкі.Акрамя таго, адзначана неабходнасць актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі.