5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская 4 мая сустрэлася з прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Субяседнікі з задавальненнем адзначылі актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва пасля візіту прэзідэнта Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Беларусь у лістападзе 2017 года.
Беларускі дыпламат і кіраўнік МКЧК дамовіліся вывучыць новыя магчымасці пашырэння напрамкаў узаемадзеяння з улікам прыярытэтных патрэбнасцей беларускага грамадства, задач па прадастаўленні дапамогі найбольш слабаабароненым катэгорыям насельніцтва, а таксама актуальнай сітуацыі ў рэгіёне.