2 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сёння правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Міланам Экертам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-чэшскіх адносін, адзначаны рост гандлёвага абароту паміж краінамі. Намеснік міністра падзякаваў Мілану Экерту за ўклад у развіццё беларуска-чэшскага супрацоўніцтва.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.