4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўной Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч уручыў копіі даверчых грамат першаму намесніку міністра замежных спраў Бразіліі Фернанда Магальяесу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-бразільскіх адносін", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.
Размова ішла таксама аб далейшых планах па актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін па розных напрамках.