Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2016

Беларусь і Азербайджан выступаюць за вырашэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху на аснове міжнароднага права

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан выступаюць за вырашэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, прынятай па выніках перагавораў 28 лістапада ў Баку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі адзначаюць важнасць урэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права перш за ўсё на аснове захавання і забеспячэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці граніц дзяржаў, а таксама адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і рашэнняў АБСЕ", - сказана ў заяве.

Кіраўнікі дзяржаў, спасылаючыся на намаганні ў рамках АБСЕ, накіраваныя на мірнае вырашэнне нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама дзейнасць Мінскай групы АБСЕ і яе сустаршыняў, адзначылі важнасць надання ім дадатковага палітычнага імпульсу для далейшага павышэння іх эфектыўнасці ў больш хуткім урэгуляванні гэтага канфлікту.

У дакуменце адзначаецца, што краіны будуць і далей прыкладаць узгодненыя намаганні для ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, павышэння эфектыўнасці шматбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў, трансгранічнай арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі, іншымі сучаснымі выклікамі і пагрозамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі