Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2020

Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацніць узаемадзеянне пасля пандэміі

Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацніць узаемадзеянне пасля пандэміі
Фота з архiва

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі 4 снежня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Азербайджане Генадзя Ахрамовіча з міністрам замежных спраў гэтай краіны Джэйхунам Байрамавым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін і падкрэслілі важнасць яго далейшага пашырэння пасля завяршэння глабальнай пандэміі", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Генадзь Ахрамовіч выказаў удзячнасць азербайджанскаму боку за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Джэйхун Байрамаў у сваю чаргу падзякаваў беларускаму дыпламату за яго работу ў Азербайджане і пажадаў далейшых поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі