Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2024

Беларусь і Азербайджан маюць намер нарасціць намаганні па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства

Беларусь і Азербайджан маюць намер нарасціць намаганні па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства
Фота з архiва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць сумесныя намаганні па ўмацаванні і развіцці стратэгічнага партнёрства. Такія дамоўленасці дасягнуты ў час рабочага візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Назарука ў Азербайджан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, абмеркавалі з міністрам эканомікі Азербайджана Мікаілам Джабаравым, міністрам сельскай гаспадаркі Меджнунам Мамедавым, міністрам па надзвычайных сітуацыях Кямаледдзінам Гейдаравым, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Анарам Гуліевым, а таксама кіраўніцтвам Агенцтва харчовай бяспекі.

З намеснікам міністра замежных спраў Азербайджана Самірам Шарыфавым абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

"Разгледжаны таксама пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў бліжэйшы час шэрага сумесных двухбаковых і шматбаковых мерапрыемстваў. Субяседнікі падкрэслілі неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў па ўмацаванні і развіцці стратэгічнага партнёрства", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі