Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Чэр 2017

Беларусь і Азербайджан дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго па ўсім парадку дня сесіі ПА АБСЕ

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго па ўсіх пытаннях парадку дня 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

Баляслаў Пірштук выказаў задавальненне наконт асабістай сустрэчы, асабліва адзначыў уклад пасольства Азербайджана ў справу развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, а таксама выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне выйдзе на новы якасны ўзровень.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння бакоў у міжнародных арганізацыях, дзе Беларусь і Азербайджан рэгулярна аказваюць падтрымку адзін аднаму. Таксама абазначаны напрамкі сумеснай работы ў час 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску з 5 па 9 ліпеня. Субяседнікі дамовіліся аказваць узаемную падтрымку па ўсіх пытаннях парадку дня.

Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца да 700 гасцей. Сярод ключавых тэм, якія плануецца абмеркаваць, - тэрарызм, кібербяспека, зацяжныя канфлікты, змяненне клімату, міграцыя і ўмацаванне механізмаў АБСЕ па забеспячэнні захвання правоў чалавека.

Беларускі бок прапануе да разгляду рэзалюцыю "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі