17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пасол Аўстраліі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Пітэр Тэш у час сустрэчы выказалі зацікаўленасць сваіх краін у далейшым развіцці канструктыўнага двухбаковага дыялогу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Па выніках сустрэчы выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці канструктыўнага двухбаковага дыялогу, уключаючы інтэнсіфікацыю міжрэгіянальнага і культурнага супрацоўніцтва", - расказалі ў ведамстве.
На перагаворах бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-аўстралійскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.