21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк сустрэўся з намеснікам міністра адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі Карэнам Гілаянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне спорту і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.
Субяседнікі адзначылі высокі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей і выказалі ўпэўненасць у прадаўжэнні эфектыўнага супрацоўніцтва паміж дзюма краінамі.