23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Амана
Юсуф бін Алаві бін Абдала абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства."Уладзімір Макей выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін паміж Беларуссю і Аманам у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. У гэтым кантэксце абмеркаваны пытанні абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях", - расказалі ў прэс-службе.
Міністр замежных спраў Беларусі таксама адзначыў рэзультатыўнасць візіту дэлегацыі бізнесменаў з Амана ў Беларусь і іх сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам у верасні бягучага года.