12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 верасня сустрэўся са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам і кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны папярэднія вынікі работы місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ па выбарчай праблематыцы", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.