Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2016

Беларусь і ААН абмяркоўваюць развіццё супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту ў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў абмеркаваў з выканаўчым дырэктарам Контртэрарыстычнага камітэта Савета Бяспекі ААН Жан-Полем Лабордам перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва па праблеме тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН па праблеме тэрарызму, а таксама адзначылі станоўчы вопыт у правядзенні камітэтам агляду выканання Беларуссю рэзалюцый Савета Бяспекі ААН, якія датычацца барацьбы з тэрарызмам, і водгуку на адпаведныя рэкамендацыі камітэта па выніках агляду", - расказалі ў прэс-службе.

Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню ўзаемадзеяння паміж ААН і АДКБ. Бакі згадзіліся з неабходнасцю прадаўжэння практыкі правядзення сумесных мерапрыемстваў і пашырэння кантактаў як непасрэдна паміж Контртэрарыстычным камітэтам і Сакратарыятам АДКБ, так і паміж ААН і АДКБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі