Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2022

Беларусь і ААЭ маюць намер актывізаваць абмен дэлегацыямі дзелавых колаў

Беларусь і ААЭ маюць намер актывізаваць абмен дэлегацыямі дзелавых колаў
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок сустрэўся з намеснікам міністра эканомікі ААЭ Абдалой Ахмедам аль-Салехам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы актывізацыю абмену дзелавымі дэлегацыямі паміж краінамі, перспектывы больш шырокага выкарыстання лагістычных магчымасцей ААЭ для работы з рэгіёнам", - гаворыцца ў паведамленні.

Па запрашэнні кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі намеснік міністра эканомікі ААЭ наведаў павільён Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020". Госць высока ацаніў экспазіцыю павільёна, у тым ліку інавацыйныя распрацоўкі і тэхналогіі, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял краіны. Акрамя таго, ён пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей павільёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі