Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2015

Беларусь і ААЭ гатовы развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і сферы высокіх тэхналогій

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ гатовы развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы высокіх тэхналогій. Размова аб гэтым ішла 24 лютага на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам эканомікі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Султанам бен Саідам аль-Мансуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках другога пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ", - праінфармавалі ў прэс-службе. У прыватнасці, бакі адзначылі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва як у традыцыйных галінах, такіх як прамысловасць, сельская гаспадарка, так і па шэрагу новых перспектыўных напрамках у сферы высокіх тэхналогій.

Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням прапрацоўкі раней перададзеных на разгляд эмірацкаму боку сумесных інвестыцыйных праектаў.

Адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах узаемадзеяння ў банкаўскай і авіяцыйнай сферах, шляхах далейшага спрашчэння візавага рэжыму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі