11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" пачало 10 снежня выстаўляць першыя пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Такім чынам, аб'яднанне не толькі вылучае сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій і ў якасці наглядальнікаў, але таксама аказвае падтрымку членам "Белай Русі", якія плануюць стаць дэпутатамі.
У прыватнасці, пікеты па зборы подпісаў выстаўлены ў Маскоўскім, Ленінскім, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах горада Мінска.
Як паведамлялася, 10 снежня ў Беларусі стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Вылучацца можна трыма традыцыйнымі спосабамі - шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў.
У падтрымку самавылучэнца, які плануе стаць дэпутатам абласнога або Мінскага гарадскога Савета, павінны быць сабраны подпісы выбаршчыкаў, што пражываюць на тэрыторыі адпаведнай акругі, у колькасці не менш як 150. Пры вылучэнні ў Саветы больш нізкіх узроўняў мінімальная іх колькасць зніжаецца да 75 і 20.
Збіраць подпісы мае права толькі зарэгістраваная ініцыятыўная група, мінімальная колькасць яе членаў складае тры чалавекі, максімальная - дзесяць. Члены групы не могуць пражываць на тэрыторыі той выбарчай акругі, дзе будуць збірацца подпісы, галоўнае - каб там пражывалі выбаршчыкі, якія будуць іх ставіць. Збіраць подпісы можна, наведваючы кватэры грамадзян або арганізоўваючы пікеты на вуліцах - там, дзе гэта не забаронена мясцовымі ўладамі.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 года.