Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2018

Бангладэш вывучае беларускі вопыт будаўніцтва АЭС

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бангладэш вывучае беларускі вопыт будаўніцтва АЭС. Бангладэшская дэлегацыя наведвае Беларусь 21-22 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Прадстаўнікі дэлегацыі 21 сакавіка наведалі пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС для азнаямлення з ходам рэалізацыі праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

На 22 сакавіка ў Міністэрстве энергетыкі запланавана сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі Бангладэш з намеснікам міністра Міхаілам Міхадзюком, у час якой беларускі бок падзеліцца вопытам рэалізацыі праекта будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі. Бакі абмяняюцца інфармацыяй аб рэалізацыі нацыянальных ядзерных энергетычных праграм.

З 2013 года супрацоўніцтва з Бангладэш рэалізуецца ў рамках мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам энэргетыкі Беларусі і Міністэрствам навукі і тэхналогій Бангладэш аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі