Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Жнв 2020

Авіязносіны, АЭС, выбары - кіраўнікі МЗС Беларусі і Літвы правялі тэлефонную размову

Авіязносіны, АЭС, выбары - кіраўнікі МЗС Беларусі і Літвы правялі тэлефонную размову
Фота з архiва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве літоўскага боку 4 жніўня адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Лінас Лінкявічус праінфармаваў, што з улікам паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі аднаўляюцца авіяцыйныя зносіны паміж Беларуссю і Літвой.

Міністры таксама закранулі тэму будаўніцтва Беларускай АЭС. Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь як найбольш пацярпелая ад чарнобыльскай катастрофы дзяржава зыходзіць з забеспячэння максімальнай бяспекі станцыі і гатова прадоўжыць узаемадзеянне па гэтай праблематыцы з кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі. Аб гэтым паведамлена Еўрапейскай камісіі і краінам-членам Еўрапейскага саюза.

Пры абмеркаванні тэмы маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Макей падкрэсліў, што кіраўніцтва Беларусі зацікаўлена ў забеспячэнні спакойнага ходу выбарчай кампаніі без якога б там ні было ўмяшання звонку. "Кіраўнік МЗС Беларусі звярнуў увагу субяседніка на тое, што ўсе дзеянні ўнутры краіны будуць ацэньвацца і разглядацца выключна праз прызму адпаведнасці нацыянальнаму заканадаўству. Разам з тым улады будуць вымушаны прымаць адэкватныя меры рэагавання ў выпадку з'яўлення пагрозы дзяржаўнасці Беларусі", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі