5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія Georgian Airways з 11 жніўня адновіць рэгулярныя рэйсы па маршруце Тбілісі-Мінск-Тбілісі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Палёты будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па серадах, пятніцах і нядзелях на Boeing 737-700/800 умяшчальнасцю 180 пасажыраў.
Вылет з міжнароднага аэрапорта Тбілісі - у 08.50, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск - у 10.40. Вылет назад з Мінска - у 11.40, прылёт у Тбілісі - у 15.20.
Авіякампанія ўжо мае вопыт палётаў у Беларусь. Яна выконвала рэгулярныя рэйсы з Тбілісі ў Мінск з 2007 да 2011 года, гаворыцца ў паведамленні.