Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2017

Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі Ананіч і Святлоў

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 24 студзеня 2017 года нумар 27р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Арганізацыйны камітэт узначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Згодна з распараджэннем, аргкамітэту неабходна зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і забяспечыць яго рэалізацыю.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана аказваць садзейнічанне аргкамітэту ў падрыхтоўцы і правядзенні названых мерапрыемстваў.

Фінансаванне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі