Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2021

Апублікавана стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года

Апублікавана стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года
Фота з архiва

14 студзеня Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія апублікавала стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Дакумент размешчаны на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года зацверджаны 11 снежня 2020 года рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У іх змешчаны 330 мер і механізмаў па развіцці супрацоўніцтва на прасторы ЕАЭС. Дакумент стаў своеасаблівай дарожнай картай развіцця інтэграцыі. У ім вызначаны механізмы супрацоўніцтва ў эканоміцы, адукацыі, навуцы, турызме, спорце і ахове здароўя.

У I квартале 2021 года Калегія ЕЭК плануе прадставіць савету камісіі для зацвярджэння план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі-2025. Каб яе рэалізаваць, трэба будзе заключыць 13 міжнародных дагавораў, прыняць больш за 60 нарматыўных прававых актаў, а таксама ўнесці каля 25 змяненняў і дапаўненняў у Дагавор аб ЕАЭС і нацыянальныя заканадаўства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі