Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2015

Андрэйчанка вітае стварэнне беларуска-тайландскай групы дружбы ў парламенце Тайланда

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка вітае стварэнне беларуска-тайландскай групы дружбы ў парламенце Тайланда. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу гэтай краіны Панпечам Вічытчалчаем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча адбылася напярэдадні ў Нью-Ёрку (ЗША) у час IV Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў. Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця гэтай канферэнцыі ў зале Генеральнай Асамблеі ААН, пасля чаго правёў шэраг двухбаковых сустрэч.

"Прадметам гутаркі са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда сталі пытанні арганізацыі візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Тайланд у 2016 годзе. Была выказана ўзаемная ўпэўненасць, што гэты візіт унясе адчувальны ўклад ва ўмацаванне беларуска-тайландскіх сувязей і развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж парламентамі. Адзначана канструктыўнае ўзаемадзеянне парламентарыяў дзвюх краін у рамках Міжпарламенцкага саюза і Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання сталі актуальныя пытанні беларуска-тайландскіх сувязей у гуманітарных галінах, уключаючы стварэнне спрыяльных умоў для развіцця турызму, спрашчэнне працэдуры ўезду беларускіх грамадзян у Тайланд. Была таксама выказана зацікаўленасць у завяршэнні працэдур узаемнага назначэння ганаровых консулаў у бягучым годзе.

Пазней старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў сустрэчу са старшынёй Нацыянальнага сходу Вьетнама Нгуен Шынь Хунгам. "Бакі адзначылі важнасць парламенцкага вымярэння двухбаковага супрацоўніцтва і з задавальненнем канстатавалі, што беларуска-вьетнамскае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне мае дзелавы, сістэмны характар і прыносіць рэальную аддачу", - адзначылі ў прэс-службе.

Уладзімір Андрэйчанка і Нгуен Шынь Хунг выказалі зацікаўленасць у значным пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Пры гэтым былі адзначаны дадатковыя перспектывы для супрацоўніцтва, якія адкрываюцца ў сувязі з тым, што ў бягучым годзе было падпісана Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Вьетнамам.

Спікер выказаў удзячнасць за аператыўнае прыняцце вьетнамскім бокам рашэння аб увядзенні для беларускіх грамадзян бязвізавага рэжыму ўезду пры кароткатэрміновых паездках, а таксама пацвердзіў раней накіраванае запрашэнне Нгуен Шынь Хунгу наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі