Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2016

Андрэйчанка спадзяецца на ўздым у беларуска-германскіх адносінах

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка спадзяецца на ўздым у беларуска-германскіх адносінах. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер са шкадаваннем канстатаваў, што ў двухбаковых адносінах Беларусі і Германіі на працягу пэўнага часу назіраўся спад, аднак на сённяшні дзень "перыяд некаторага ўзаемнага недастатковага разумення, недаверу адыходзіць у мінулае". "Калі гаварыць аб Еўрапейскім рэгіёне, Беларусь заўсёды аддавала Германіі прыярытэт у супрацоўніцтве, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. - У нас з'яўляюцца новыя магчымасці для яго актывізацыі па многіх напрамках".

Асаблівую ўвагу старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, адзначыўшы, што па выніках 2015 года знешнегандлёвы абарот склаў амаль $2,5 млрд. "Але калі вярнуцца да 2013 года, то тавараабарот складаў $4,8 млрд. Гэта значыць, нам ёсць над чым працаваць у гэтым плане", - упэўнены спікер.

Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі працуе 361 прадпрыемства з германскімі інвестыцыямі. "Мы зацікаўлены ў прыходзе германскіх інвестараў у тыя галіны, у якіх яны з'яўляюцца прызнанымі лідарамі ва ўсім свеце", - заўважыў Уладзімір Андрэйчанка. У якасці прыкладу ён прывёў сферу машынабудавання.

Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць неабходным нарошчваць узаемадзеянне ў сферы высокіх тэхналогій, энергетыкі, наладжваць гуманітарнае супрацоўніцтва і развіваць адносіны паміж гарадамі-пабрацімамі Беларусі і Германіі. "На сённяшні дзень у нас 20 пар такіх пабрацімскіх гарадоў, і ў гэтым годзе ў Нясвіжы якраз адбудзецца сустрэча іх прадстаўнікоў", - сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка таксама дадаў, што важная роля ў развіцці двухбаковых адносін належыць дэпутацкаму корпусу, і выказаў меркаванне аб неабходнасці далейшага наладжвання прамога кантакту паміж парламентарыямі Беларусі і Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі