Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2015

Андрэйчанка: Ратыфікацыя дакументаў з Пакістанам будзе разгледжана ў прыярытэтным парадку

11 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Ратыфікацыя дакументаў з Пакістанам будзе разгледжана ў прыярытэтным парадку, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, асаблівае значэнне беларускі бок надае развіццю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. "У ходзе маючай адбыцца чацвёртай Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў у Нью-Ёрку ў пачатку верасня буду рады магчымасці сустрэцца са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Пакістана", - сказаў ён, дадаўшы таксама, што Беларусь чакае візіту парламенцкай дэлегацыі гэтай краіны. "Актывізацыя міжпарламенцкага ўзаемадзеяння надасць дадатковы імпульс гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву нашых краін. Палата прадстаўнікоў возьме пад кантроль працэс выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур па падпісаных дакументах. Усе міжнародныя дагаворы, якія падлягаюць ратыфікацыі, будуць разгледжаны ў прыярытэтным парадку", - запэўніў спікер.

Ён адзначыў якасна новы характар адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, адкрыты дыялог на вышэйшым узроўні, які заклаў трывалы фундамент супрацоўніцтва. "У нашых краін шмат агульных інтарэсаў, што абумоўлівае падабенства пазіцый, у тым ліку па міжнародным парадку дня. Узаемадзеянне Беларусі і Пакістана ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый мае ўзважаны канструктыўны характар. Акрамя таго, мы разам выступаем супраць выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці інструмента палітычнага націску на суверэнную дзяржаву", - заўважыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён перакананы, што паслядоўнае пашырэнне такой падтрымкі па ключавых для дзвюх дзяржаў пытаннях дасць магчымасць паспяхова адстойваць свае інтарэсы як у ААН, так і ў іншых міжнародных фарматах - Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Міжпарламенцкім саюзе.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што ў Нацыянальным сходзе Беларусі створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Пакістана, і выказаў надзею, што гэта ініцыятыва знойдзе падтрымку з боку Пакістана. "Мы гатовы сумесна з выканаўчай уладай і пакістанскімі калегамі ўнесці свой уклад у далейшае развіццё сувязей паміж нашымі краінамі. Прыярытэтам тут, несумненна, з'яўляецца эканамічная сфера", - сказаў ён. Паводле слоў спікера, Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні вытворчай кааперацыі, узаемадзеянні ў прамысловасці, энергетыцы, развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

Актуальным, паводле слоў спікера, таксама з'яўляецца пашырэнне супрацоўніцтва ў такіх галінах, як адукацыя і культура. Так, у сферы адукацыі Беларусь запрашае скарыстацца значным вопытам падрыхтоўкі замежных спецыялістаў у сваіх навучальных установах. "Мы гатовы прыняць грамадзян Пакістана на навучанне ў медыцынскія ВНУ, ваенныя навучальныя ўстановы. Перспектыўнымі ўяўляюцца стажыроўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка спецыялістаў", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

"Ва ўсіх гэтых пачынаннях вы можаце поўнасцю разлічваць на падтрымку беларускіх парламентарыяў", - рэзюмаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі