5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка наведае з афіцыйным візітам Пакістан 10-12 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Запланаваны сустрэчы Уладзіміра Андрэйчанкі з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам.
Таксама спікер Палаты прадстаўнікоў правядзе перагаворы са спікерам Нацыянальнай Асамблеі парламента Пакістана Сардарам Садзікам і старшынёй сената Міянам Раза Рабані. Бакамі будзе падпісаны шэраг дакументаў, у тым ліку пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў і Нацыянальнай Асамблеяй, мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам і Аграрным універсітэтам г. Фэйсалабада.
У праграме візіту - сустрэчы з кіраўнікамі Міністэрства гандлю Пакістана, Міністэрства планавання, развіцця і рэформ, Міністэрства водных рэсурсаў і энергетыкі, Міністэрства нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў. Акрамя таго, члены дэлегацыі наведаюць Нацыянальны цэнтр па сельскагаспадарчых даследаваннях, азнаёмяцца з дзейнасцю шэрага пакістанскіх сельгаспрадпрыемстваў.
Акрамя парламентарыяў у склад дэлегацыі ад Беларусі ўвойдуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў. Намечана правядзенне першага Беларуска-пакістанскага сельскагаспадарчага форуму, у якім прымуць удзел ад 50 да 100 прадстаўнікоў пакістанскіх і 30 беларускіх кампаній. На форуме плануецца прэзентацыя беларускай прадукцыі.