Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2016

Андрэйчанка прапануе развіваць прамысловую кааперацыю Беларусі і Тайланда

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прапануе развіваць прамысловую кааперацыю Беларусі і Тайланда. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Тайланда Праютам Чан-Оча ў час афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў гэту краіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У час сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковых адносін, выказаны канкрэтныя прапановы па актывізацыі супрацоўніцтва.

У прыватнасці, Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу прэм'ер-міністра на неабходнасць фарміравання дагаворна-прававой базы, развіццё прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы адукацыі.

У сваю чаргу Прают Чан-Оча падкрэсліў, што адносіны трэба развіваць ва ўсіх сферах, і абазначыў для гэтага канкрэтныя шляхі. На думку прэм'ер-міністра, візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў у Тайланд - першы крок для развіцця супрацоўніцтва, за якім павінны ісці канкрэтныя вынікі.

Абодва бакі віталі падпісанне пагадненняў міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага характару ў час бягучага візіту.

Уладзімір Андрэйчанка таксама правёў сустрэчу са старшынёй Федэрацыі прамысловых прадпрыемстваў Тайланда Супантам Мангколсутхрэе, на якой абмяркоўваліся пытанні развіцця прамысловай кааперацыі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі