Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Стд 2022

Андрэйчанка: Беларусь зацікаўлена паглыбляць і развіваць кантакты з Саудаўскай Аравіяй

Андрэйчанка: Беларусь зацікаўлена паглыбляць і развіваць кантакты з Саудаўскай Аравіяй

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена паглыбляць і развіваць кантакты з Саудаўскай Аравіяй, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вас багаты вопыт дыпламатычнай работы і наша сустрэча дасць магчымасць намеціць шляхі далейшага развіцця, супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку па парламенцкай лініі. Каралеўства Саудаўская Аравія - гэта прызнаны лідар у арабскім свеце, і Беларусь зацікаўлена развіваць адносіны па ўсіх напрамках, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - У гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. І, вядома, настаў час актывізаваць наш дыялог, абмяняцца дэлегацыямі, таму што кантакты ў нас на сённяшні дзень ёсць, але яны вельмі слабыя, іх трэба паглыбляць і развіваць. Перш за ўсё нашы гандлёва-эканамічныя адносіны".

Спікер адзначыў, што Беларусі і Саудаўскай Аравіі неабходна развіваць больш актыўна дагаворна-прававую базу, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. "Вы сустракаліся з нашым міністрам спорту і турызму, думаю, што і там вы намецілі падыходы па развіцці нашага ўзаемадзеяння. Напрамкаў шмат. Мы з задавальненнем прынялі б дэлегацыю Саудаўскай Аравіі ў Беларусі. Немалую ролю, вядома, у развіцці адносін адыгрываюць і міжпарламенцкія групы дружбы, якія створаны ў нашых парламентах. Думаю, што настаў час для таго, каб нашы групы дружбы падрыхтавалі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Яго можна было б падпісаць у час візіту на высокім узроўні. У цэлым хачу сказаць, што ў Беларусі і Саудаўскай Аравіі вельмі шмат напрамкаў, па якіх мы можам актывізаваць наша супрацоўніцтва. Таму мы чакаем і ад вас цікавых прапаноў, напрамкаў і ініцыятыў", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу пасол дадаў, што Саудаўская Аравія таксама зацікаўлена развіваць узаемадзеянне з Беларуссю. "У гэты момант у нас вельмі актыўная сумесная работа. У сувязі з сітуацыяй з COVID-19 у апошнія два гады мы не змаглі абмяняцца дэлегацыямі, спадзяёмся, што цяпер будзе такая магчымасць. Каралеўства Саудаўская Аравія зацікаўлена ў абмене дэлегацыямі і ў актывізацыі ўзаемаадносін у эканамічнай сферы. У мяне была сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі. Каралеўства Саудаўская Аравія ўдзельнічае ў тэндары па падрыхтоўцы выстаўкі "Экспа-2030" і мы просім падтрымкі ў калег з Беларусі. Адбылася сустрэча з міністрам спорту і турызму Беларусі, дзе мы абмеркавалі шмат цікавых пытанняў. Мы спадзяёмся, што пасля заканчэння сітуацыі з COVID-19 актывізуецца работа паміж нашымі парламенцкімі групамі", - адзначыў Абдулрахман Сулейман аль-Ахмад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі