Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Чэр 2023

Амбразевіч заклікаў УВКПЧ ААН спыніць абслугоўванне "вялікай палітыкі" і звярнуцца да спадзяванняў простых беларусаў

Амбразевіч заклікаў УВКПЧ ААН спыніць абслугоўванне
Юрый Амбразевіч. Фота з архіва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч заклікаў Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека спыніць абслугоўванне "вялікай палітыкі" і звярнуцца да канкрэтных спадзяванняў простых беларусаў. З такой заявай ён выступіў на сустрэчы з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам на палях 111-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Паміж бакамі адбыўся крытычны дыялог. "У час размовы беларускі дыпламат выказаў глыбокую занепакоенасць палітызацыяй і двайнымі стандартамі ў сферы правоў чалавека, выкарыстаннем сістэмы ААН і тэмы правоў чалавека ў рабоце ААН для выбарачных абвінавачванняў асобных краін насуперак прынцыпам ААН аб суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшанні ва ўнутраныя справы. Абазначыў адсутнасць адзіных аб'ектыўных стандартаў рэалізацыі правоў чалавека", - праінфармавалі ў МЗС.

У пацвярджэнне гэтай пазіцыі Юрый Амбразевіч перадаў вярхоўнаму камісару сігнальны экзэмпляр даклада МЗС Беларусі аб парушэннях правоў чалавека ў асобных краінах. Даклад, паводле слоў намесніка кіраўніка МЗС, у поўнай меры ілюструе, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі на фоне большасці краін свету, у тым ліку і тых, якія выкарыстоўваюць крытыку ў адрас Беларусі для забеспячэння знешняга націску на палітычнае кіраўніцтва краіны, не заслугоўвае цяперашняй пільнай увагі ў рамках ААН.

Намеснік міністра таксама выказаў расчараванне роляй і дзейнасцю, якія вымушаны ажыццяўляць УВКПЧ і асабіста вярхоўны камісар замест аб'яднальных намаганняў, забеспячэння супрацоўніцтва дзяржаў і садзейнічання дзяржавам - галоўных задач, дзеля якіх стваралася ААН.

"Беларускі дыпламат падкрэсліў зацікаўленасць урада Беларусі ў супрацоўніцтве з ААН, у тым ліку УВКПЧ, па пытаннях, што маюць практычную карысць для народа і дзяржавы, у мэтах садзейнічання нацыянальным намаганням па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі", - адзначылі ў МЗС.

Юрый Амбразевіч лічыць, што ў рамках мандата УВКПЧ ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва па рэалізацыі ў краіне дзяржаўнай палітыкі ў рамках Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2022-2026 гады, Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі закона аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай рэабілітацыі, Нацыянальнага плана па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады. На сустрэчы намеснік кіраўніка МЗС падкрэсліў, што ў адрозненне ад УВКПЧ супрацоўніцтва ўрада Беларусі з шэрагам іншых структур ААН мае змястоўны і эфектыўны характар. Ён заклікаў кіраўніцтва УВКПЧ спыніць абслугоўванне "вялікай палітыкі", звярнуцца да канкрэтных спадзяванняў простых беларускіх людзей і ўнесці ўклад ва ўстойлівае развіццё краіны ў адпаведнасці з задачамі, вызначанымі нацыянальным урадам, а не замежнымі палітычнымі сіламі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі