18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У міжнародных структур няма прэтэнзій да Беларусі па міграцыйным крызісе на граніцы. Аб гэтым паведаміў журналістам пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі дыпламат расказаў, што правёў шэраг сустрэч у міжнародных структурах, на бліжэйшы час запланавана яшчэ некалькі кантактаў. "З боку кіраўніцтва сакратарыята міжнародных арганізацый у адрас Беларусі няма ніякіх прэтэнзій і абвінавачанняў аб тым, што наша краіна парушае якія-небудзь нормы міжнароднага права, у тым ліку і наша нацыянальнае заканадаўства", - заявіў Юрый Амбразевіч.
На беларуска-польскай граніцы пабывалі кіраўнікі беларускіх офісаў Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Яны азнаёміліся з умовамі знаходжання бежанцаў на граніцы, пытаннямі аказання ім гуманітарнай дапамогі. "Наколькі я інфармаваны, гэтыя ж офісы на рэгулярнай аснове ўзаемадзейнічаюць з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, дапамагаюць таварыству фінансаваць закупкі гуманітарнай дапамогі. Такім чынам, на гэты момант рэсурс работы міжнародных арганізацый у Жэневе задзейнічаны нашай краінай максімальна", - падкрэсліў пастаянны прадстаўнік Беларусі.