1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2024 года амаль 60 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 59 429 іншаземцаў з Еўрасаюза: 30 563 грамадзяніны Літвы, 13 825 грамадзян і 3524 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 11 517 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 860 035 іншаземцаў: 525 774 грамадзяніны Літвы, 198 626 грамадзян і 59 639 неграмадзян Латвіі, а таксама 75 996 грамадзян Польшчы.