Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2016

Алімаў, Бардзюжа і Лебедзеў сустрэнуцца ў Мінску 11 верасня

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча генеральнага сакратара ШАС Рашыда Алімава, генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы і старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева адбудзецца 11 верасня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць вынікі праведзенага ў чэрвені бягучага года ў Ташкенце юбілейнага саміту кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС, абмяняцца думкамі па пытаннях бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне і свеце.

Бакі праінфармуюць адзін аднаго аб дзейнасці сваіх арганізацый на прыярытэтных напрамках інтэграцыйнага развіцця і планах на перспектыву.

Будуць таксама абмеркаваны падыходы да планавання сумеснай работы выканаўчых органаў ШАС, АДКБ і СНД і ўзгоднены меры па інфармацыйнай падтрымцы дзейнасці арганізацый і ўмацаванні іх пазітыўнага міжнароднага іміджу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі