Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2016

Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджан

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджанскую Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту прадугледжаны перагаворы кіраўніка дзяржавы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, работу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу, спорту.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам краіны Артурам Расі-задэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі